№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Джазавыя спевы на вершы Ч. Мілаша

20 красавіка 2011

Джазавыя спевы на вершы Ч. Мілаша
Ага працуе над новым, шостым студыйным альбомам у Касл Окс, Лос-Анджэлес. Запіс, прысвечаны Мілашу, будзе выдадзены кампаніяй Blue Label Note Records. Гэтая плытка –частка святкавання стогадовага юбілея паэта, што адбываецца пад патранажам Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. Тэкстамі песень сталі як добра вядомыя вершы самога Мілаша, так і пераклады яго ўлюбёных паэтаў.

Альбом рыхтуецца на дзвюх мовах: польскай і англійскай. Ага лічыцца адной з найбольш выбітных спявачак свайго пакалення. На яе рахунку аўтарства двух залатых і трох плацінавых альбомаў.
паводле instpol.by/milash

Чытайце таксама

398