№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Да юбілею Мілаша ў свеце выйдзе 50 новых яго перакладаў

22 красавіка 2011

Да юбілею Мілаша ў свеце выйдзе 50 новых яго перакладаў
Міністр культуры Польшчы Богдан Здраеўскі адзначыў найважнейшымі ў праграме святкаванняў тыя пункты, якія гарантуюць папулярызацыю творчасці набеліста на доўгі час. “Таму мы надаем такую вялікую вагу новым перакладам твораў Мілаша на замежныя мовы. Сёлета іх з’явіцца больш за 50 у 23 краінах свету, пераважна яны будуць фінансавацца польскім бокам”, ‒ адзначыў Здраеўскі.

Дырэктар Інстытуту Кнігі (Instytut Książki) і каардынатар Года Мілаша Гжэгаж Гаўдэн вылучыў пераклад “Скутага розуму” ("Zniewolonу umysł") на кітайскую мову, паколькі твор можа апынуцца надзвычай важным у кантэксце камуністычных рэаліяў Кітаю.

“Мы не збіраемся ўсталёўваць чарговую каплічку Мілашу. Гэта яшчэ і таму вялікі пісьменнік, што многія ўспрымаюць яго па-рознаму. Важна таксама, што папулярызацыя творчасці Мілаша за мяжой таксама спрыяе папулярызацыі сучаснай польскай культуры”, ‒ адзначыў Гаўдэн і дадаў, што святкавнне Года Мілаша адбудзецца па ўсім свеце ‒ у Чыкага, Парыжы, Рыме, у Венгрыі, Румыніі, Даніі, Нідэрландах, Іспаніі, а таксама ў краінах Лацінскай Амерыкі. У Расіі падзеі, звязаныя з Годам Мілаша, пераважна запланаваныя на восень, і адбывацца яны быдуць не толькі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, але і ў такіх далёкіх гарадах як Іркуцк і Уладзівасток.

Важнай падзеяй таксама будзе перадача ў Нацыянальную бібліятэку Польшчы часткі архіву пісьменніка, які цяпер захоўваецца ў Берклі (Каліфорнія, ЗША). Ведамства культуры фінансавала пакупку для польскіх збораў сямейнага архіву Мілаша, у якім захоўваюца дакументы, што паходзяць ажно з 16 стагоддзя, хаця большая частка ‒ гэта пазнейшыя дакументы, такі як перапіска Аляксандра Мілаша, бацькі паэта, а таксама лісты самога Чэслава Мілаша. “Таксама ў сямейным архіве знаходзіцца каля тысячы даваенных фотаздымкаў”, ‒ паведаміў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы Томаш Макоўскі.

У канцы 2010 года Нацыянальнай бібліятэцы ўдалося купіць збор лістоў Мілаша, а таксама чарнавік з вершамі з 1964 года. Гаўдэн паведаміў, што магчыма, удасца фінансаваць пакупку архіву з апошнімі нататкамі паэта, якія ён пісаў ужо амаль зусім аслепнуўшы.

Здраеўскі паведаміў, што Год Чэслава Мілаша ў Літве рыхтуецца пераважна пры супрпацоўніцтве з польскім бокам, як гэта было пры святкаванні Году Шапэна ў Францыі.

Сярод найважнейшых падзей Году Мілаша ў Польшчы можна назваць Літаратурны фестываль Чэслава Мілаша, які адбудзецца ў Кракаве 9‒15 траўня. У гэты ж час у Ягелонскім універсітэце адбудзецца найвялікшая ў гісторыі навуковая канферэнцыя “Мілаш і Мілаш”.

Сярод іншых падзей Года Мілаша ‒ міжнародная літаратурна-навуковая сесія “Варшава Мілаша”, а таксама адкрыццё Міжнароднага цэнтру дыялогу ў Краснагрудзе, якому будзе папярэднічаць навуковая канферэнцыя ў Вільні і імпрэзы ў Коўне і Шатэйнах.

Варта адзначыць, што сёлета чакаецца з'яўленне шэрагу перакладаў Мілаша на беларускую мову, у тым ліку "Роднай Еўропы". З асобнымі тэкстамі, перадусім паэзіяй, можна пазнаёміцца на беларускім сайце, прысвечаным Чэславу Мілашу.
паводле instpol.by

Чытайце таксама

278