№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уручылі "Рускую прэмію" за 2011 год

29 красавіка 2011

Уручылі
У гэтай жа намінацыі былі ўручаныя прызы за другое і трэцяе месцы. Іх атрымалі адпаведна Уладзімір Рафеенка (Украіна) за кнігу “Маскоўскі дывертысмент” і Аляксандр Любінскі (Ізраіль) за “Вінаграднікі ночы”.

Найлепшым паэтычным зборнікам журы “Рускай прэміі” прызнала кнігу “Прильпе земли душа моя. Сборник стихотворений 1956 — 2010 годов” Наталлі Гарбанеўскай з Польшчы. Другі прыз прысудзілі зборніку “Пакуль не сцямнела” Барыса Херсонскага (Украіна), трэці — кнізе “Яблычны джэм” Вольгі Дашкевіч з ЗША.

У намінацыі “"Малая проза” перамог Юрый Серабранскі, які жыве ў Казахстане, са сваёй аповесцю “Destination. Дарожная пастараль”. Другое месца заняла аповесць “Крызіс” Андрэя Іванова з Эстоніі, а трэцяе — зборнік апавяданняў “Палёт” Леаніда Левінзона (Ізраіль).

Апроч дыпломаў, лаўрэаты атрымалі грашовыя прызы: па 150 тысяч расійскіх рублёў за першае месца, па 60 тысяч — за другое і па 45 тысяч — за трэцяе.

Таксама быў уручаны адмысловы прыз “За ўнёсак у развіццё і захаванне традыцый рускай культуры за межамі Расійскай Федэрацыі”. Яго разам з грашовай прэміяй у 45 тысяч рублёў атрымалі жыхары Германіі Ларыса Шчыголь і Данііла Чконія, якія выдаюць часопіс “Зарубежные записки”, прысвечаны рускай літаратуры.

“Руская прэмія”, заснаваная ў 2005 годзе, уручаецца паэтам і празаікам, якія жывуць за межамі Расіі, але пішуць на рускай мове. У 2011 годзе заяўкі на конкурс паступілі з 42 краінаў свету.

Заснавальнікам конкурсу з'яўляецца Інстытут еўразійскіх даследаванняў.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

297