№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Праз 80 гадоў выйдзе працяг гісторыі пра Віні-Пуха

28 верасня 2009

Праз 80 гадоў выйдзе працяг гісторыі пра Віні-Пуха
Дэвід Бенедыктус, аўтар, які вырашыў наноў аб’яднаць ласага да мёду мядзведзіка з Тыграй, Парсючком і Кенгуранём, крыху змяніў характар яшчэ аднаго сябра Віні – восліка Іа. У сваёй новай кнізе меланхалічны Іа зойме больш актыўную жыццёвую пазіцыю, чым тое меў намер зрабіць Мілн.

“Цяжэй за ўсё пісаць пра тых герояў, якіх ведаеш найлепш, асабліва Іа”, – прызнаўся Д. Бенедыктус. – У нас ужо ёсць 20 гісторый, у кожнай з якіх Іа ўсё шкадуе сябе. Я не хацеў бы, каб ён быў занудным у новай кнізе, таму зрабіў яго крыху больш актыўным”.

Іа, як і ўсе героі Алана Мілна, быў створаны на аснове адной з лялек яго сына Крыстафера Робіна. Лялечнага восліка яму падаравалі на Каляды, але з цягам часу шыя цацкі страціла пругкасць, і менавіта так сумны выгляд лялькі падштурхнуў Мілна да стварэння вобраза Іа. Для таго каб натхніцца на напісанне кнігі, якая павінная выйсці 5 кастрычніка 2009 году, Бенедыктус заглыбіўся ў творы Мілна, напісаныя ім для часопіса “Punch” цягам 20–30-х гадоў мінулага стагоддзя.

Таксама ён часта наведваўся ў Эшвудскі лес, што ва Усходнім Сасэксе, які стаў прататыпам Стоакравага лесу ў кнізе пра Віні-Пуха. Бенедыктус кажа: “Я яшчэ не ведаю, ці ўхваляць мой твор “людзі Віні-Пуха”, а іх мільёны. Але я меў на мэце напісаць такія аповеды, якія б напісаў сам Мілн, калі б у яго яшчэ засталіся сілы”.

Гісторыі пра Віні-Пуха, напісаныя Аланам Аляксандрам Мілнам 81 год таму і перакладзеныя на 50 моваў свету, дагэтуль карыстаюцца шырокай папулярнасцю ў дзіцячай аўдыторыі.

Беларускі пераклад кнігі пад назвай “Віня-Пых” быў выкананы Віталём Воранавым.
паводле telegraph.co.uk

Чытайце таксама

394