№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Паступіў у продаж перавыдадзены слоўнік Байкова—Некрашэвіча

20 траўня 2011

Паступіў у продаж перавыдадзены слоўнік Байкова—Некрашэвіча
Гэтае грунтоўнае — на 745 старонак — выданне доўгі час заставалася па-за навуковым ужыткам, бо яго ўкладальнікі былі рэпрэсаваныя. У постсавецкі час слоўнік зрабіўся бібліяграфічнай рэдкасцю, а таму яго перавыданне — надзвычай важная падзея не толькі для навукоўцаў і студэнтаў, але і для перакладчыкаў. Слоўнік змяшчае больш за 60 тысяч артыкулаў.

Набыць “Расійка-беларускі слоўнік” можна ў кнігарні “логвінаЎ” і ў распаўсюдніка часопіса “ARCHE”.
паводле lohvinau.livejournal.com

Чытайце таксама

499