№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уручылі прэмію Вудхаўза

24 траўня 2011

Уручылі прэмію Вудхаўза
Штэйнгарт быў узнагароджаны за кнігу “Супертужлівая праўдзівая гісторыя кахання” (Super Sad True Love Story).

Гэты раман выйшаў у ЗША ў ліпені 2010 году і стаў бэстсэлерам. У кнізе апавядаецца гісторыя 39-гадовага Лэні Абрамава, сына рускага імігранта ў Амерыцы, які закахаўся ў 24-гадовую карэянку. “Супертужлівая праўдзівая гісторыя кахання” была ўзнагароджаная прэміяй амерыканскага інтэрнэт-часопіса Salon, а таксама прызнаная адной з найлепшых кніг году найбуйнейшымі амерыканскімі газетамі, у тым ліку The New York Times і The Washington Post.

Гары Штэйнгарт, які пераехаў у ЗША з Ленінграда ва ўзросце сямі гадоў, стаў першым амерыканскім лаўрэатам прэміі Вудхаўза: раней яе атрымлівалі толькі брытанцы. Як лаўрэату Штэйнгарту падораць бутэльку шампанскага і збор твораў Вудхаўза ў 52 тамах. Акрамя таго, па традыцыі прэміі свінню пароды старая плямістая глостэршырская назавуць у гонар кнігі-пераможцы.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

344