№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэмію Франца Кафкі атрымаў ірландзец Джон Бэнвіл

27 траўня 2011

Прэмію Франца Кафкі атрымаў ірландзец Джон Бэнвіл
Фінансавы эквівалент прэміі складае 10 тысяч даляраў. Акрамя таго, пераможца атрымлівае бронзавую статуэтку ў выглядзе помніка Кафку ў Празе. Раней прэмія прысуджалася, у прыватнасці, амерыканскаму пісьменніку Філіпу Роту (сёлетняму букераўскаму лаўрэату) і нобелеўскім лаўрэатам, аўстрыйскай пісьменніцы Эльфрыдзе Елінэк і брытанцу Гаральду Пінтэру.

У кастрычніку Бэнвіл прыедзе ў Прагу на цырымонію ўзнагароджання. Як адзначыў лаўрэат (які, дарэчы, у 2005 годзе атрымаў “Букера” за раман “Мора”), ён адчуў “дзіцячае захапленне”, калі даведаўся пра сваю перамогу. “Я вельмі ўсцешаны гэтай узнагародай і ганаруся ёю, — пракаментаваў ён. — Гэтая ўзнагарода ў традыцыйным, старамодным стылі, і мне гэта цалкам падыходзіць. Я змагаўся з Кафкам з тых часоў, як быў падлеткам, і лічу яго вялікім афарыстам, вялікім аўтарам лістоў, дзённікаў, апавяданняў — і раманаў, гэта я асабліва падкрэсліваю”.

Між тым, Бэнвіл сумняецца, што гэтая перамога наблізіць яго да Нобелеўскай прэміі. “Большасць тых, хто атрымаў прэмію Кафкі, не рабіліся нобелеўскімі лаўрэатамі, — аргументаваў ён, прыгадаўшы Філіпа Рота і Харукі Муракамі. — Але паглядзім: калі наступным разам зазвініць тэлефон, можа, гэта ўсё ж будзе Стакгольм?”
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

"Перакладчыцкая майстэрня" аб'яўляе набор

Беларускі Калегіюм і Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць набор на новы курс мастацкага перакладу.

У 2017 годзе Скарына выдаваў бы Біблію праз краўдфандынг: 5 фактаў да 500-годдзя ад кніжнай серыі "Амерыканка"

Абвешчаны прыём прац на літаратурны конкурс "Экслібрыс" імя Францішка Скарыны

13 студзеня 2017 года ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета мае імя Францішка Скарыны, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання…

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

іншыя навіны
92