№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Захар Прылепін абвешчаны аўтарам кнігі дзесяцігоддзя

30 траўня 2011

Захар Прылепін абвешчаны аўтарам кнігі дзесяцігоддзя
Прысуджэнне "Супер-Нацбэста" было прымеркаванае да дзесяцігоддзя прэміі "Нацыянальны бэстсэлер". Прэтэндэнтамі на перамогу былі ўсе лаўрэаты мінулых гадоў: Леанід Юзэфовіч, Аляксандр Праханаў, суаўтары Аляксандр Гарос і Аляксей Еўдакімаў, Віктар Пялевін, Міхась Шышкін, Дзмітрый Быкаў, Ілля Баяшаў, Андрэй Геласімаў і Эдуард Качаргін.

За "Грэх" свае галасы аддалі трое чальцоў журы: Ірына Хакамада, Эдуард Лімонаў і Леанід Юзэфовіч.

Прысуджэнне чарговага "Нацбэста" адбудзецца 5 чэрвеня
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

304