№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Вялікабрытаніі выходзіць невядомы раман Артура Конана Дойла

7 чэрвеня 2011

У Вялікабрытаніі выходзіць невядомы раман Артура Конана Дойла
Гэты раман быў напісаны Дойлам у 1883—1884 гадах, за некалькі гадоў да выхаду “Эцюда ў барвовым” — першай аповесці пра Холмса. Аўтару тады было 23 гады. Скончыўшы раман, ён адправіў яго ў выдавецтва, аднак рукапіс згубіўся падчас перасылкі. Тады Дойл вырашыў зноў напісаць тэкст па памяці. Менавіта гэтая версія і рыхтуецца да публікацыі.

Герой рамана — 50-гадовы “шараговы абываталь”, які пакутуе на падагру. Ён прыкаваны да ложка і дзеліцца сваімі думкамі пра навакольную рэчаіснасць з тымі, хто прыходзіць яго наведаць. Паводле словаў выдаўцоў, у рамане не абышлося і без дэтэктыўнага элементу.

У кнізе будзе ўсяго 150 старонак: паколькі Дойл аднавіў раман не цалкам, “Аповед…” абрываецца пасля шостага раздзела. Тым не менш выдаўцы адзначаюць, што ў тэксце сустракаюцца ідэі і персанажы, пасля выкарыстаныя аўтарам у творах пра Шэрлака Холмса. У прыватнасці, кватэрную гаспадыню Джона Сміта місіс Рандл называюць прататыпам місіс Хадсан.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

282