№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Вакацыі — найлепшы час для творчасці

7 чэрвеня 2011

Вакацыі — найлепшы час для творчасці
Увазе маладых перакладчыкаў прапануецца ўрывак з навелы Генрыха фон Кляйста “Землятрус у Чылі”. Свой пераклад вы можаце даслаць да 1 верасня 2011 году на адрас: dolm@minsk.goethe.org. Ацэньваць пераклады будзе прафесійнае журы. З аўтарам найлепшага перакладу будзе заключаная дамова на пераклад усяго тэксту навелы з публікацыяй у часопісе “ПрайдзіСвет”.

Акрамя гэтага найлепшы пераклад прагучыць у выкананні артыстаў тэатраў на святкаванні Тыдня Германіі ў верасні-кастрычніку 2011.

Конкурс прымеркаваны да 200-х угодкаў трагічнай смерці пісьменніка.

Акрамя перакладчыцкага конкурсу ў верасні 2011 у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску пройдзе выстава, прысвечаная творчасці аўтара, а таксама будзе прадэманстраваны фільм “Матэрыялы па справе Кляйста”.

Тэкст урыўка ў прымацаваным файле.

Чытайце таксама

462