№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Летнік “На шляху да беларускай Бібліі”

9 чэрвеня 2011

Летнік “На шляху да беларускай Бібліі”
9-17 ліпеня 2011 г., парафія Божага провіду ў Слабодцы (Віцебскай вобл., Браслаўскі р-н)

У Беларусі ўжо адбылося некалькі мерапрыемстваў кансультацыяў людзей, прыналежных да розных канфесій, якія бачаць важнасць у пашырэнні ўжывання беларускай мовы ў царкоўных асяродках, а таксама непасрэдна займаюцца перакладамі на беларускую са старажытных і сучасных моваў. Найбольш фундментальным пытаннем для гэтай працы з’яўляецца адсутнасць перакладу на беларускую мову тэксту самай галоўный для хрысціян кнігі – Бібліі. Справа ў тым, што ва ўжытку існуюць розныя варыянты тэкстаў, аднак, альбо яны зробленыя не з мовы-арыгіналу, часта з вялікай колькасцю памылак, альбо той варыянт беларускай мовы, якім карыстаўся перакладчык, не заўжды тэрміналагічна вытрыманы, часта далёка ад літаратурнага. Праблема стварэння сучаснай беларускай Бібліі – вельмі актуальная, і часта спараджае імкненне асобных аўтараў узяцца за гэтыю грандыёзную працу ў адзіночку, але ўрэшце, такая праца, хоць і мае быць ацэненая як годная, усё ж не набліжае нас да стварэння такога тэксту, які б быў прыдатным не толькі для асабістага ўжывання вернікаў, але і для навуковага і літаратурнага вывучэння.
Сярод мерапрыемстваў, пакліканых для каардынацыі метадычнай і ўласна перакладніцкай працы, варта адзначыць семінар і круглы стол перакладчыкаў “Шмат традыцыяў – адна мова”, які адбыўся ў Менску 23-24 кастрычніка 2010 г. Там, апроч абмеркаванняў праблем і перашкодаў на шляху да стварэння беларускай Бібліі, абмяркоўваліся і стратэгіі іх пераадолення. У прыватнасці, былі прапанаваныя некалькі кірункаў па развіцці навуковай, філалагічнай і метадычнай базы для будучага перакладу, сярод іх, такія, як 1) збіранне ўсіх істных старажытных і сучасных перакладаў Бібліі на беларускую мову, іх змяшчэнне ў агульную базу, аналіз і каментаванне як прынцыпаў перакладу, так і асобых лексічных адзінак, у т.л. імёнаў уласных, характэрных для таго ці іншага аўтара ці групы аўтараў; 2) пашырэнне бібліістычных даследаванняў, у т.л., звязаных з пошукам адэкватных сэнсу і паэтыцы тэкста перакладніцкіх стратэгій; 3) падрыхтоўка інтэрлінеарнага перакладу Біблійнага тэксту з адпаведных старажытных моваў на сучансную літаратурную беларускую; 4) падрыхтоўка слоўнікаў, у т.л. багаслоўскага, тэрміналагічнага, якія могуць стаць дапаможнікамі для перакладчыкаў; 5) пошук адэкватнай беларускай адаптацыі тэрмінаў і імёнаў уласных; 6) каардынацыя дзеянняў у галіне перакладу Бібліі.
Цэнтр “Экумена” на ласкавае запрашэнне настаяцеля парафіі Божага провіду ў Слабодцы кс. Сяргея Сурыновіча, праводзіць працоўна-духоўны летнік для тых, хто гатовы ахвяраваць сваім часам і высілкамі, каб ажыццяўляць рух у пазначаных вышэй кірунках. Для гэтага праграма ў летніку будзе падзеленая на некалькі рознага кшталту аспектаў:
навучальныя сесіі – развіццё тых ці іншых здольнасцей і навыкаў, патрэбных для ажыццяўлення перакладніцкай дзейнасці (у т.л. семінары па бібліістыцы, старажытна-грэцкай мове, асобных багаслоўскіх праблемах),
працоўныя сесіі - выкананне той ці іншай працы ўдзельнікам семінара ў вызначаных вышэй кірунках (адлічбоўка тэкстаў, вычытка, праца над слоўнікам, аналітычная праца з тэкстамі і г.д., у залежнасці ад надзённай патрэбы і падрыхтоўкі ўдзельніка),
духоўныя сесіі – безумоўна, духоўнае жыццё пастаяннае і ні на якія сесіі не дзеліцца, але ў летніку будзе прысвячацца асаблівы час для супольнага і індывідуальнага духоўнага жыцця: малітвы, разборы Святога Пісання, удзел у Еўхарыстыі (для ўдзельнікаў-каталікоў), знаёмства з духоўнымі скарбамі розных канфесій. Мяркуецца, што летнік будзе насіць не проста міжканфесійны, але і экуменічны характар, каб прадстаўнікі розных хрысціянскіх супольнасцей вучыліся жыць і разумець адзін аднога.
рэкрэацыйныя сесіі – адпачынак, культурная праграма, размовы. Парафія Божага провіду знаходзіцца ў, як цяпер кажуць, экалагічна чыстай зоне, на землях беларускага Паазер’я, на беразе цудоўнага возера, у зацішным куточку Браслаўшчыны.

Умовы побыту:
Удзельнікі размесцяцца ў прыходскім доме, дзе ёсць прыбіральня і душ з гарачай вадой. Пакоі – рознага ўзроўню камфорту, пераважна спаць давядзецца на карыматах або цюфяках у спальных мяшках. Харчаванне арганізуецца сіламі прыходу, аднак заўжды будзе вітацца дапамога ўдзельнікаў па прыгатаванні страваў, прыбіранні і мыцці посуду. Ёсць бесправадны інтэрнэт, просьба прыяжджаць з ноўтбукамі.

Умовы аплаты:
У якасці аплаты будуць прымацца дабраахвотныя ахвяравання ўдзельнікаў у межах, якія ім можа дазволіць іх асабісты бюджэт. Вялікую частку расходаў прымае на сябе прыход Божага провіду, а таксама арганізатары летніка.
Удзельнікі самастойна аплочваюць свой праезд да Слабодкі. Калі нехта з удзельнікаў будзе дабірацца аўтамабілем, то можна будзе скаардынавацца, каб ехаць разам.

Удзельнікі: 15-20 чалавек, летнік носіць міжканфесійны характар, да ўдзелу запрашаюцца асобы, незалежна ад іх веравызнання.

Удзел асобаў з абмежаванымі магчымасцямі: Да ўдзелу ў Летніку запрашаюцца таксама асобы з абмежаванымі магчымасцямі. Пытанні транспартавання і побыту такіх асобаў у Летніку ўзгадняюцца з арганізатарымі асабіста.

Працоўная мова: беларуская.

Каардынатары:
пытанні датычна праграмы летніка: Наталля Васілевіч (тэл.: +375293461493)
пытанні датычна побыту ў летніку: кс. Сяргей Сурыновіч (тэл. ++375297153668)

Прыкладная праграма:

8.00 – 8.30 Ранішняя “духоўная сесія”
8.30 – 9.00 Сняданак
9.00 – 9.20. Планаванне працы
9.20 – 12.00 Навучальная/працоўная сесія (з перапынкамі)
12.30 – 15.00 Абед, вольны час, адпачынак
15.00 – 18.00 Навучальная/працоўная сесія (з перапынкамі)
18.00 – 19.00 Вечаровая “духоўная сесія”, вольны час
19.00 – 19.30 Вячэра
19.30 – 23.00 Вольны час, культурная праграма, апцыянальна: навучальная/працоўная сесія

Цягам летніку таксама будуць праводзіцца дыскусіі і круглыя сталы па бачанні далейшай працы, супрацоўніцтва з іншымі суб’ектамі, аналізу працы, якая праводзіцца на дадзены момант.
У нядзелю – больш часу прысвячаецца “духоўнай сесіі”, вольнаму часу, культурнай праграме

Просім да 20 чэрвеня даслаць заяўку ад сваім удзеле ў Летніку да 20 чэрвеня 2011 г. на адрасе: ecumena@ecumena.by (Наталля Васілевіч). Звяртаем увагу на тое, што колькасць месцаў абмежаваная. Даводзім да Вашай інфармацыі, што пры немагчымасці ўдзелу ва ўсёй працягласці Летніка па дамоўленасці з арганізатарамі дапушчальна ўзяць удзел у адным ці некалькіх працоўных днях праграмы. Пры запаўненні заяўкі, калі ласка пазначце, цягам якога часу Вы зможаце браць удзел у праграме.

Да запрашэння прыкладаецца заяўка на ўдзел у Летніку.

Скачаць заяўку

паводле ecumena.by

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
242