№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Найлепшых перакладчыкаў узнагародзяць 15 чэрвеня

9 чэрвеня 2011

Найлепшых перакладчыкаў узнагародзяць 15 чэрвеня
Уручэнне адбудзецца ў трох намінацыях: 1) "Проза"; 2) "Паэзія"; і 3) "Публікацыя ў часопісе "ПрайдзіСвет".

Шорт-ліст быў сфармаваны сябрамі рэдакцыі часопіса "ПрайдзіСвет", пераможцаў жа вызначыла шаноўнае журы, у склад якога сёлета ўвайшлі:

1) Лявон Баршчэўскі, перакладчык, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук;
2) Барыс Пятровіч, пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса "Дзеяслоў";
3) Марына Рагачэўская, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, выкладчык МДЛУ;
4) Людміла Рублеўская, паэтка, празаік, літаратурны крытык;
5) Аляксандр Фядута, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук;
6) Ганна Янкута, перакладчыца, лаўрэат Прэміі часопіса "ПрайдзіСвет" 2010 году.

Абвяшчэнне імёнаў найлепшых беларускіх перакладчыкаў адбудзецца 15 чэрвеня ў 19.00 у кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А).

Пасля імпрэзы чакаецца аўтограф-сесія пераможцаў і фіналістаў прэміі.

Са спісам прэтэндэнтаў на прэмію можна азнаёміцца тут

Чытайце таксама

434