№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Дзень нараджэння “Тазіка беларускага”

24 чэрвеня 2011

Дзень нараджэння “Тазіка беларускага”
У вечарыне бяруць удзел усе 9 аўтараў “Тазіка беларускага”, якіх цяпер вельмі рэдка можна пабачыць разам:

Валянцін Акудовіч,
Зміцер Вішнёў,
Алесь Туровіч,
Альгерд Бахарэвіч,
Юрась Барысевіч,
Віктар Жыбуль,
Ілля Сін,
Усевалад Гарачка,
Серж Мінскевіч,


а таксама запрошаныя госці:

Арцём Кавалеўскі (“Бум-Бам-Літ”)
Вольга Гапеева (Schmerzwerk)
Сяржук Сыс (“Тутэйшыя”)


і, вядома ж, музычны гурт DRUMMATERIA.

Магчымая таксама прысутнасць дызайнера кнігі Артура Клінава і фотамастака Міхала Баразны.

Адрас кнігарні “Галіяфы”: (Падземка, пр-т Незалежнасці, 43).

Пачатак а 18-й.

Уваход вольны.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

325