нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПАДЗЕЯ

Выйшла кніга казак Сержука Вітушкі

27  чэрвеня  2011
Выйшла кніга казак Сержука Вітушкі У выдавецтве Змітра Коласа зусім нядаўна пабачыла свет доўгачаканая кніга казак віленчука Сержука Вітушкі “Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі!” Малюнкі да кнігі выканаў Міхал Анемпадыстаў.

У кнізе аўтар прапаноўвае свае версіі казак паводле вядомых сюжэтаў беларускага фальклору і класічнай літаратуры. Кніга падштурхоўвае чытача пафантазіраваць і прыдумаць уласныя версіі.

Выданне разлічанае як на дзяцей, так і на дарослых.

“Насамрэч гэта ніякія не казкі-прыдумкі. Гэта чыстая праўда. Я доўгі час жыў ды працаваў у Вільні і Мінску з ваколіцамі. І ўсе апісаныя мной імёны, адрасы, рэчы і падзеі адпавядаюць рэальнасці. Так што смела бярыце гэтую кнігу як інструкцыю і рушце ў сапраўднае падарожжа”, — заўважыў Сяржук Вітушка.









Набыць кнігу можна ў кнігарнях “логвінаЎ” і knihi.by.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
каментары
KNIHI.BY напісаў(ла) 13:17:32, 03.07.2011
Кнігу можна замовіць тут: http://knihi.by/knihi/vituska-siarhiej-dzin-dzilin
Жанна напісаў(ла) 13:45:41, 27.06.2011
якія малюначкі прыгожыя,мммм
пакінуць каментар