№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйшла “Берлінская мазаіка” Алеся Тарановіча

1 ліпеня 2011

Выйшла “Берлінская мазаіка” Алеся Тарановіча
З 1998 году Алесь Тарановіч жыве ў Нямеччыне. Жыццю на чужыне, сучаснай Нямеччыне і немцам, а таксама Беларусі і беларусам прысвечаныя эсэ з яго новай кнігі.

У анатацыі да кнігі гаворыцца: “Проза і эсэістыка Алеся Тарановіча зачаравала чытачоў часопіса “Дзеяслоў” сваёй лірычнай паэтычнасцю і метафарычнай вобразнасцю, якія дзіўна спалучаюцца з вострай сацыяльнасцю, надзённасцю і ўражваюць назіральнасцю аўтара”.

Пра аўтара

Алесь Тарановіч (Алесь Эроціч) нарадзіўся ў Мінску ў 1955 годзе. Мастак, мастацтвазнаўца, журналіст, празаік, эсэіст, паэт, сцэнарыст. У 1984 годзе закончыў Беларускую акадэмію мастацтваў і па ўласным жаданні паехаў працаваць на Вілейшчыну ў вёску Хамутнае — паміж Крывічамі і Будславам — падымаць беларускую культуру. Падчас “перабудовы” вярнуўся ў Мінск і пачаў працаваць старэйшым экспертам БФК — рабіў выставы беларускага незалежнага мастацтва. Паралельна працаваў як мастак андэграўнду. Са створанага ў тыя часы найважнейшымі лічыць тры рэчы: мастацкую суполку “Галіна”, галерэю “Шостая лінія” і тэатр “Сталёвы аргазм”. Тады ж таксама шмат працаваў як журналіст і мастацтвазнаўца, друкаваўся ў беларускіх газетах і часопісах. У 1998 годзе пераехаў жыць у Берлін. У тым жа годзе прыйшоў да Бога, што прывяло да перагляду духоўных каштоўнасцяў. Бярэ актыўны ўдзел у беларускім жыцці ў Еўропе і Амерыцы. У 2001 годзе арганізаваў у Берліне выставу беларускіх мастакоў з розных краінаў Еўропы, якая вылілася ў доўгатэрміновы праект. Сябра трох берлінскіх літаратурных клубаў. Сябра БАЖ з 1998 году. Жанаты, мае сына.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

іншыя навіны
189