№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Пашпарт Джэймса Джойса выставілі на аўкцыён

11 ліпеня 2011

Пашпарт Джэймса Джойса выставілі на аўкцыён
Дакумент быў выдадзены Джойсу ў жніўні 1915 года ў брытанскім консульстве ў Цюрыху. Апроч фатаграфіі самога пісьменніка ў пашпарт таксама быў улеплены здымак яго будучай жонкі Норы Барнакл і дваіх дзяцей пары, Джорджа і Люсіі. Пры гэтым Нора была ўпісаная ў дакумент як жонка Джэймса Джойса, хаця насамрэч пара афіцыйна аформіла шлюб у 1931 годзе.

Фатаграфіі Джойса і Барнакл суправаджаюцца апісаннямі абодвух. Так, Джойс апісаны як 33-гадовы мужчына са “звычайнымі” ілбом, носам і ротам, круглявым падбародкам, блакітнымі вачыма і цёмнымі валасамі. У запісах каля здымка Норы гаворыцца пра тое, што ў яе прамое падбароддзе, шэрыя вочы і цёмныя валасы; яе лоб, рот і нос таксама, як і ў Джойса, ахарактарызаваныя як “звычайныя”.

Таксама ў пашпарце Джойса можна знайсці адзнакі пра яго перасоўванні па Еўропе (Цюрых, Парыж, Лондан, Лакарна). Паводле словаў прадстаўніка Sotheby's, адмысловую каштоўнасць пашпарту надае тая акалічнасць, што ён быў выдадзены і дзейнічаў у той перыяд, калі Джэймс Джойс працаваў над раманам “Уліс”.

Джойс пачаў пісаць “Уліса”, які расказвае пра адзін дзень — 16 чэрвеня 1904 году — з жыцця дублінца Леапольда Блума, неўзабаве пасля прыезду ў Цюрых. Праца над раманам ішла сем гадоў; упершыню цалкам ён быў выдадзены ў Францыі ў 1922 годзе.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
198