№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Амерыканская пісьменніца падпісала кантракт на 75 раманаў

15 ліпеня 2011

Амерыканская пісьменніца падпісала кантракт на 75 раманаў
Паводле старонкі пісьменніцы на сайце Amazon, за апошнія два гады яна выдала 16 кніг, у тым ліку серыю “Спакушэнне кібаргаў”, у якой дзея разгортваецца ў космасе.

Як паведамляецца на сайце Донэр, яе наступны раман пад назвай “Ф’юры” выйдзе 27 ліпеня. У ім у ролі героя-каханка будзе выступаць Ф’юры, нейкі новы від істоты, створаны ў выніку змешвання ДНК жывёлы і чалавека. Мяркуючы з анатацый да кніг Донэр, навуковыя эксперыменты, космас і іншыя элементы фантастыкі — звычайны фон для яе сюжэтаў.

Эратычныя раманы — своеасаблівы паджанр раманаў любоўных. У адрозненне ад апошніх, у эратычных раманах асноўны элемент, без якога кніга не адбудзецца, — сэкс. Кнігі гэтага жанру выпускаюцца збольшага ў электронным выглядзе.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

439