№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памерла пісьменніца Агота Крыштоф

29 ліпеня 2011

Памерла пісьменніца Агота Крыштоф
Агота Крыштоф нарадзілася ў Венгрыі ў 1935 годзе. Пасля задушэння антыкамуністычнага паўстання ў 1956 годзе яна пераехала ў Швейцарыю, дасканала вывучыла французскую мову, на якой напісала ўсе свае творы.

У 1986 годзе Крыштоф выдала свой першы і самы вядомы раман — стылізаваны пад дзённік постніцшэанскі кашмар “Тоўсты сшытак” (Le grand cahier), які апісвае жыццё двух братоў, якія вырашылі стаць звышлюдзьмі падчас Другой сусветнай вайны.

Кніга была з захапленнем прынятая крытыкамі і атрымала прэстыжную прэмію “Ганаровая стужка франкафаніі”. Раман быў перакладзены на больш чым трыццаць моваў свету, у тым ліку на рускую (у часопісе “Иностранная литература” ў 1997 годзе).

У 1987 і 1991 Крыштоф апублікавала раманы “Доказ” і “Трэцяя хлусня”, пашырыўшы такім чынам “Тоўсты сшытак” да своеасаблівай трылогіі. Апошні з раманаў быў экранізаваны ў 2000 годзе дацкім рэжысёрам Томасам Вінтэрбергам.

Пасля спробаў напісаць нешта не датычнае трылогіі “Сшытка” (у 1995 годзе яна выдала не надта ўдалы раман “Учора”) Крыштоф практычна не займалася літаратурай. Апошнімі яе апублікаванымі творамі сталі аўтабіяграфічны нарыс “Непісьменная” (L'analphabète) (2004) і зборнік кароткіх апавяданняў “Усё адно” (2005).

У апошняе дзесяцігоддзе заслугі Крыштоф былі адзначаныя шматлікімі прэстыжнымі літаратурнымі прэміямі, у прыватнасці прэміяй Готфрыда Келера ў 2001 годзе і прэміяй Фрыдрыха Шылера ў 2005 годзе. Таксама пра пісьменніцу знялі два дакументальныя фільмы.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

317