№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Гішпанскія навукоўцы адшукаюць парэшткі Сервантэса

29 ліпеня 2011

Гішпанскія навукоўцы адшукаюць парэшткі Сервантэса
Як піша El Pais, ідэя адшукаць парэшткі Сервантэса прыйшла Фернанда Праду ў галаву даволі даўно: на падрыхтоўку да праекту ў навукоўцаў сышло паўтара году. Перш чым пачаць даследаванне Прада заручыўся падтрымкай уладаў Мадрыда, мясцовай епархіі і Каралеўскай акадэміі гішпанскай мовы.

Мігель Сервантэс пахаваны ў жаночым манастыры ордэна трынітарыяў у Мадрыдзе, аднак дакладнае месца яго пахавання невядомае. Навукоўцы збіраюцца выкарыстоўваць для пошуку яго парэшткаў геарадар і мяркуюць, што косткі пісьменніка ім удасца адрозніць ад іншых даволі лёгка: па слядах раненняў, атрыманых Сервантэсам у бітве пры Лепанта.

Складанасць працы заключаецца ў тым, што з моманту пабудовы ў 1609 годзе комплекс будынкаў манастыра быў неаднаразова перабудаваны і рэстаўраваны. Першапачаткова месца пахавання Сервантэса, які памёр ў 1616 годзе, было вядомае, аднак пасля рэканструкцыі манастыра ў 1673 годзе яго магіла была страчаная.

Прада выказаў надзею, што парэшткі пісьменніка ўдасца знайсці да 2016 году, калі будзе адзначацца чатырохсотгоддзе з дня смерці Мігеля Сервантэса.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

345