№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Нью-Ёрку працуе выстава алфавітаў, што знікаюць

4 жніўня 2011

У Нью-Ёрку працуе выстава алфавітаў, што знікаюць
Сваім праектам Брукс вырашыў звярнуць увагу не толькі на небяспеку знікнення моваў, але і на пагрозу вымірання алфавітаў, якіх цяпер налічваецца менш за сотню. Такія формы пісьменства зразумелыя некалькім дарослым людзям, іх не вывучаюць у школе і практычна не выкарыстоўваюць.

Усяго на выставе прадстаўлена 14 кляновых дошчачак, на якіх выразаныя знакі з выміраючых алфавітаў, у прыватнасці, складовай азбукі чэрокі і пісьменнасці інуіцкіх дыялектаў Канады. Акрамя таго, у бібліятэцы выстаўленая кніга, прысвечаная даследаванню Брукса.

Як адзначаецца на афіцыйным сайце праекту, на ўсіх дошчачках напісаны аднолькавы тэкст — артыкул 1 з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, прынятай у ААН у 1948 годзе: “Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі ў сваёй годнасці i правах. Яны надзеленыя розумам і сумленнем і павінныя ставіцца адно да аднаго ў духу братэрства”.

Частку выстаўленых аб'ектаў можна паглядзець тут.

Праект “Выміраючыя алфавіты” ўпершыню быў прадстаўлены ў 2010 годзе ва Ўэльсе на штогадовай канферэнцыі, прысвечанай занядбаным мовам. Пасля калекцыя Брукса выстаўлялася ў некалькіх універсітэтах.

У свеце налічваецца ад 6 да 7 тысяч моваў, пры гэтым больш за 2 тысячы з іх знаходзяцца на мяжы знікнення.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Амерыканскія дажынкі ў кнігарні Логвінаў

Рэдактарка кніжнай серыі "Амерыканка" Марыя Мартысевіч і перакладчык Ігар Кулікоў запрашаюць 6 верасня ў кнігарню "Логвінаў" на прэзентацыю рамана Чарльза Букоўскі “Чытво” па-беларуску.

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

Абвешчаны доўгі спіс прэміі Шэрмана

Сябры журы перакладчыцкай прэміі імя Карласа Шэрмана вызначылі 12 кніг, якія ўвайшлі ў доўгі спіс у 2018 годзе.

іншыя навіны
132