№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У ЗША назвалі новага паэта-лаўрэата

11 жніўня 2011

У ЗША назвалі новага паэта-лаўрэата
Акадэмік і дырэктар Бібліятэкі Кангрэса ЗША Джэймс Білінгтан, які абраў Левіна з доўгага спісу намінантаў, заявіў, што лічыць новага лаўрэата “сапраўдным адкрыццём, чалавекам, які адкрыў вочы на цэлы свет, які раней з паэзіяй не асацыяваўся”.

Ураджэнец Дэтройта, Філіп Левін — аўтар больш за 20 зборнікаў вершаў і лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі 1995 за кнігу The Simple Truth.

Ужо шмат гадоў асноўныя тэмы творчасці Левіна як гарадскога паэта застаюцца нязменнымі, з часам робячыся ўсё больш празрыстымі і простымі. У тэлефоннай размове з карэспандэнтам The New York Times з нагоды прысуджэння звання паэта-лаўрэата Філіп Левін, аднак, прызнаўся ў тым, што сам адчувае сімпатыю толькі да сваіх ранніх вершаў.

У якасці традыцыйнага “спецыяльнага праекту паэта-лаўрэата” Левін збіраецца зладзіць сацапытанне насельніцтва пра тое, які самы бяздарны верш ім даводзілася чуць. Паводле словаў паэта, такую правакацыйную тэму ён абраў наўмысна, каб “заахвоціць людзей не ставіцца да вершаў занадта сур'ёзна”.

Таксама Левін збіраецца зладзіць на радыё чытанні твораў забытых амерыканскіх паэтаў, на якія ў розныя гады ён выпадкова натрапіў.

У ЗША званне паэта-лаўрэата было заснаванае заканадаўчым актам Кангрэса ў 1985 годзе, да гэтага аналагічная пасада называлася “кансультант па паэзіі”. Галоўныя абавязкі амерыканскага паэта-лаўрэата — выступаць з лекцыямі і публічнымі чытаннямі, кансультаваць Бібліятэку Кангрэса па літаратурных праграмах і рэкамендаваць новых паэтаў, вартых унясення ў архіў Бібліятэкі.

Уладальнік гэтага звання таксама атрымлівае стыпендыю ў памеры $35 тысяч на год. У адрозненне ад звання паэта-лаўрэата ў Вялікабрытаніі, дзе яно прысуджаецца пажыццёва, у ЗША гэта званне прысвойваецца на абмежаваны тэрмін, звычайна на год ці два.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

318