№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Новы раман Умбэрта Эка па-ўкраінску выйдзе хутчэй, чым па-руску

17 жніўня 2011

Новы раман Умбэрта Эка па-ўкраінску выйдзе хутчэй, чым па-руску
Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар харкаўскага выдавецтва “Фоліо” Аляксандр Красавіцкі.

“Гэты раман на рускай мове яшчэ не выдаваўся, мы апярэдзілі сваіх калег. Раман складаецца з дзвюх частак, якія аб'ядноўвае агульны герой — капітан-прайдзісвет, які, сярод усяго іншага, актыўна ўдзельнічае ў фальсіфікацыі пратаколаў сіёнскіх мудрацоў”, — расказаў Красавіцкі.

Ён таксама паведаміў, што ў выдавецтве выходзяць тры кнігі нарвежскага пісьменніка Эрленда Лу, што ў верасні прыедзе ва Украіну з прома-турам, у межах якога наведае Форум кнігавыдаўцоў у Львове і Кіеве.
паводле podrobnosti.ua

Чытайце таксама

284