№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Названыя лаўрэаты прэміі “Ясная паляна”

5 кастрычніка 2009

Названыя лаўрэаты прэміі “Ясная паляна”
Па словах намесніка культуры РФ, “Ясная Паляна” – “адна з самых сумленных расійскіх прэміяў, якую атрымліваюць пісьменнікі, якія развіваюць традыцыі рускай класічнай літаратуры”.

Цырымонія ўручэння прэміі прайшла 5 кастрычніка ў Маскве. Уладзімір Лічуцін перамог у намінацыі “Сучасная класіка” і атрымаў 500 тысяч рублёў. Васіль Галаванаў атрымаў перамогу ў намінацыі “21 стагоддзе. Яркі твор сучаснай прозы” і атрымаў грашовую ўзнагароду ў памеры 250 тысяч рублёў.

У “Расколе” Лічуцін звяртаецца да тэмы рускага рэлігійнага расколу ў XVII стагоддзі. У цэнтры сюжэту “Вострава” – гісторыя пра тое, як пошукі сэнсу жыцця прыводзяць героя на закінуты запалярны востраў у Баранцавым моры, што нечакана робіцца для яго тэрыторыяй паратунку, кахання і крыніцаю натхнення. Па словах журы, Васіль Галаванаў – гэта “сучасны пісьменнік з культурным адлівам”, а яго раман “Востраў” – “гэта сапраўдная спавядальная рэч”.

Літаратурная прэмія “Ясная паляна”, ініцыятарам якой выступае Дзяржаўны мемарыяльны і прыродны запаведнік “Ясная Паляна”, была заснаваная ў 2003 годзе да 175-годдзя Льва Талстога. Па словах старшыні журы прэміі – журналіста, эсэіста, дырэктара музея “Ясная Паляна” Уладзіміра Талстога, “каб стаць лаўрэатам прэміі, не абавязкова быць пераймальнікам Талстога. Аднак прэмію ніколі не атрымае аўтар, які піша сумна і выкарыстоўвае ў сваіх творах ненарматыўную лексіку”.

Фота lenta.ru
паводле kommersant.ru

Чытайце таксама

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Амерыканскія дажынкі ў кнігарні Логвінаў

Рэдактарка кніжнай серыі "Амерыканка" Марыя Мартысевіч і перакладчык Ігар Кулікоў запрашаюць 6 верасня ў кнігарню "Логвінаў" на прэзентацыю рамана Чарльза Букоўскі “Чытво” па-беларуску.

іншыя навіны
162