№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Слову “робат” спаўняецца 90 гадоў

18 жніўня 2011

Слову “робат” спаўняецца 90 гадоў
Слова “робат” Чапэку падказаў яго брат-мастак Ёзэф, які замест занадта кніжнага, на думку пісьменніка, варыянту Карэла laboři (чытаецца як “лаборжы”) прапанаваў больш прыдатнае для гутарковай мовы слова. Асновай для слова паслужыла слова “работа”.

Калі п'есу пераклалі на ангельскую, новае слова ўнеслі ў Оксфардскі слоўнік. З часам слова “робат” стала міжнародным тэрмінам, пад якім разумеюць электрамеханічную, пнеўматычную, гідраўлічную прыладу, здольную выконваць зададзеныя задачы. Праўда, робаты ў тэксце Чапэка прадстаўленыя адухоўленымі пачварамі, біялагічнымі стварэннямі, якія збіраюцца ў цэлае з асобных “запчастак”. Дарэчы, у тыя часы яшчэ не было геннай інжынерыі, таму Чапэк спрагназаваў і гэты момант нашай сучаснасці.

Праз дваццаць гадоў, у 1941 годзе, амерыканскі пісьменнік Айзэк Азімаў у апавяданні “Брахун” прапанаваў тэрмін “робататэхніка”, які цяпер ужываецца як назва навукі, што займаецца распрацоўкай робатаў.
паводле Друг читача

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
156