№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаная падпіска на 25-томнік Караткевіча

25 жніўня 2011

Абвешчаная падпіска на 25-томнік Караткевіча
Паводле ўмоваў падпіскі трэба да 1 снежня 2011 перавесці грошы ў паштовым аддзяленні за першы і апошні тамы выдання на рахунак УП “Мастацкая літаратура” і накіраваць у выдавецтва ліст з паведамленнем пра аплату.

Кошт першага тома — 46 800 руб., апошняга (25-га) — 58 400 руб. Інфармацыя пра выхад наступнага тома, кошт і тэрміны аплаты будзе змяшчацца ў выдадзеным томе.

Пералік грошай па наступных рэквізітах:

УП “Мастацкая літаратура”
220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11
р/р 3012001483810 аддзяленне № 538 у г. Мінску
ААТ “Белінвестбанк”, БІК 153001739
УНП 100055406 ОКПО 02477775
“Падпіска на творы Караткевіча”

Даведкі па тэлефонах: (017) 203-83-63, (017) 226-66-16.

Чытайце таксама

429