№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ангельцы наважыліся парушыць запавет Дыкенса

25 жніўня 2011

Ангельцы наважыліся парушыць запавет Дыкенса
Наважыліся на гэта брытанцы з нагоды двухсотгоддзя з дня нараджэння пісьменніка, якое будуць святкаваць у 2012 годзе. Помнік Дыкенсу паставяць у яго родным горадзе Портсмут — у самым цэнтры горада, на плошчы Гілдхал-плэйс.

Гэта будзе першы помнік пісьменніку, які з'явіцца ў Вялікабрытаніі: у сваім тэстаменце Дыкенс забараніў ставіць у свой гонар любыя помнікі або манументы (акрамя таго, асабліва падкрэсліваў, што на яго магільнай пліце не мусіць быць доўгіх заблытаных надпісаў). Аднак праект помніка пісьменніку быў ухвалены гарадской радай Портсмута. Яго аўтар, скульптар Марцін Джэнінг, як прататыпам скарыстаўся фотаздымкам, на якім Дыкенс чытае кнігу сваім дочкам Мэры і Кэтрын.



У 1894 годзе амерыканскі скульптар, які не быў знаёмы з апошняй воляй пісьменніка, стварыў помнік Дыкенсу, які ўсталявалі ў Філадэльфіі ў муніцыпальным парку. У сіднейскім парку Сэнтэніял таксама ёсць статуя Дыкенса, створаная ў 1890-х гг. У гэтага помніка няпростая гісторыя: у 1972 годзе ён быў выкрадзены невядомымі, знойдзены ў 2010-м, адноўлены і пастаўлены на ранейшае месца ў лютым 2011 году.
паводле internovosti.ru

Чытайце таксама

371