№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя дэбютнай кнігі Сяргея Егарэйчанкі

6 верасня 2011

Прэзентацыя дэбютнай кнігі Сяргея Егарэйчанкі
Пачатак а 19-й гадзіне.

У праграме прэзентацыі — выступ гурта “Нельга забыць” і пачастунак.

Кнігу “Лебедзі паміраюць разам” складаюць “Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам” — твор, адзначаны прэміяй “Дэбют” імя М. Багдановіча Беларускага ПЭН-цэнтра ў намінацыі “Проза”. Аповед напісаны на падставе рэальных падзеяў — сталінскіх рэпрэсій у канцы 1930-х гг. “Права дараваць” і “Лебедзі паміраюць разам” закранаюць не менш трагічныя падзеі, але ўжо сучаснасці. Аўтар падымае пытанні выбару, сумлення і гонару ў межах палітычнага жыцця ў “бананавых краінах”.

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

іншыя навіны
344