№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Букер-2009 атрымала Хілары Мэнтэл

7 кастрычніка 2009

Букер-2009 атрымала Хілары Мэнтэл
: “Нашае рашэнне грунтавалася на абсалютнай ёмістасці кнігі, на адважнасці выбару сюжэту, месца і часу дзеяння, а таксама на бліскучым увасабленні дэталяў”.

“Вулф-хол” апавядае гісторыю Томаса Кромвэля, сына каваля, які ў эпоху Цюдараў робіцца адным з самых галоўных дарадцаў караля Генрыха VIII.

Варта адзначыць, што папярэдне раман “Вулф-хол” быў абсалютным фаварытам на такім буйным брокерскім сайце як Ladbrokes, дзе практычна 80 % ставак рабіліся менавіта на яго. Некаторыя нават асцерагаліся, што гэта можа перашкодзіць раману перамагчы. Аднак асцярогі не апраўдаліся.

За свой раман Хілары Мэнтэл, адна з самых паважаных і недаацэненых буйнымі ўзнагародамі ангельскіх пісьменніц атрымала прыз, квіток на 50 000 фунтаў стэрлінгаў, а таксама гарантаваны сусветны поспех сваёй кнігі.

Яе перамога асабліва ўражвае, калі ўлічыць, што сёлетні кароткі спіс называюць адным з самых моцных за апошнія гады. Хілары Мэнтэл удалося абысці нават такіх моцных празаікаў як Дж. М. Кутзэе (уладальнік ужо двух Букераў) і Антонія Бает (уладальніца Букера 1990 году). Варта адзначыць, што такія прызнаныя пісьменнікі як Маргарэт Этвуд, Кадзуа Ішыгура, Томас Кенэлі і іншыя не трапілі нават у доўгі спіс прэміі.
паводле guardian.co.uk

Чытайце таксама

225