№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Эдгар По падпіша сваю кнігу ў кнігарні "логвінаЎ"

9 верасня 2011

Эдгар По падпіша сваю кнігу ў кнігарні
Атрымаць аўтограф аднаго з найвыбітнейшых пачынальнікаў дэтэктыву і хорар-фікшну, аматара гратэскаў і галаваломак, песняра арніталагічнай паэзіі можна будзе з 19.00 да 21.00 па адрасе: праспект Незалежнасці, 37А.

Пра кнігу:

Кніга выбранага знакамітага амерыканскага пісьменніка, заснавальніка дэтэктыву Эдгара Алана По “Маска Чырвонае Смерці” выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор” у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” і Бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” PostScriptum.

Над кнігай, у якую ўвайшлі 24 апавяданні, паэма “Тамерлан”, больш за палову ўсіх вершаў (некаторыя ў двух перакладах) і два найбольш знакамітыя эсэ Эдгара По, працавалі 19 перакладчыкаў. Укладальнік — Андрэй Хадановіч, аўтар прадмовы — кандыдат філалагічных навук, выкладчык замежнай літаратуры філфака БДУ Нарынэ Шахназаран.



Большасць перакладаў, што ўвайшлі ў том, рабіліся спецыяльна для гэтага выдання, якое суправаджае па магчымасці грунтоўны каментар.

Чытайце таксама

495