№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Што чытаць і перакладаць, абмяркуюць у кнігарні “логвінаЎ”

9 верасня 2011

Што чытаць і перакладаць, абмяркуюць у кнігарні “логвінаЎ”
Пасля ўзнагароджання пераможцы і ўдзельнікаў чакаецца дыскусія з удзелам перакладчыкаў і чытачоў на тэму: “Што я хачу перакладаць?/Што я хачу чытаць?”.

Падчас дыскусіі адбудзецца прадстаўленне праграмы падтрымкі перакладу Інстытута імя Гётэ і дапаможных рэсурсаў для перакладчыкаў.

Да дыскусіі запрашаюцца ўсе аматары замежнай літаратуры і мастацкага перакладу.

Пачатак а 19-й.

Адрас кнігарні “логвінаЎ”: пр-т. Незалежнасці, 37А.

Чытайце таксама

417