№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Том Стопард адаптуе Талстога для галівудскай экранізацыі

9 верасня 2011

Том Стопард адаптуе Талстога для галівудскай экранізацыі
Тома Стопарда можна назваць адным з найбольш заслужаных сучасных брытанскіх драматургаў: на яго рахунку чатыры прэміі “Тоні” і ордэн “За заслугі”, які пісьменнік атрымаў з рук каралевы Елізаветы II у 2000 годзе. Вядомасць Стопарду прынесла яго дэбютная п'еса — трагікамічны парафраз “Гамлета” пад назвай “Разэнкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя”, паводле якога ў 1990 годзе сам Стопард зняў фільм з Цімам Ротам і Гэры Олдмэнам у галоўных ролях.

Акрамя кар'еры тэатральнага драматурга не меншых поспехаў Стопард дамогся і ў якасці кінасцэнарыста: дзве яго самыя вядомыя працы — ужо класічная “Бразілія” Тэры Гiлiяма і аскараносны “Закаханы Шэкспір” Джона Мэдзі (адзін з сямі “Оскараў”, якія дасталіся “Шэкспіру” ў 1998 годзе, атрымаў сам Стопард — за найлепшы сцэнар).

З 2001 году новых фільмаў паводле сцэнароў Стопарда не з'яўлялася, аднак хутка сітуацыя зменіцца: драматург адаптуе “Ганну Карэніну” Льва Талстога, якую збіраецца зняць Джо Райт — стваральнік “Пыхі і перадузятасці” (2005) і сёлетняга фільма “Ханна. Дасканалая зброя”. Як паведамляе афіцыйны прэс-рэліз, з якім можна азнаёміцца на The Wrap, фільм выйдзе ў другой палове 2012 году.
паводле znaki.fm

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
239