№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Маскве паставяць адзіную п'есу Марка Твэна

10 верасня 2011

У Маскве паставяць адзіную п'есу Марка Твэна
У 2003 годзе ў архівах Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Бэрклі была знойдзеная адзіная п'еса Марка Твэна ў трох дзеях пад назвай “Is he dead?”. Як піша The New York Times, знайшла яе супрацоўніца ўніверсітэта Шэлі Фішэр Фішкін, калі падбірала матэрыялы для сваёй кнігі пра пісьменніка. Да 2003 году пра гэтую п'есу нічога вядома не было, і яна ніколі не публікавалася нават у выглядзе фрагментаў.

Як вынікае з рукапісу, Марк Твэн скончыў камедыю ў 1898 годзе ў Вене. Гэта быў адзін з самых дэпрэсіўных перыядаў яго жыцця, аднак п'еса поўная гумару, як і ўсе астатнія творы пісьменніка. Камедыя, у якой перамяжоўваюцца элементы бурлеску, фарсу і сацыяльнай сатыры, апавядае пра тое, як бедныя мастакі з французскага горада Барбізон інсцэніявалі смерць аднаго са сваіх сяброў, каб надаць яго палотнам вялікую цану.

Адзіная п'еса Марка Твэна была выдадзеная ў 2003 годзе пад рэдакцыяй самой Шэлі Фішэр Фішкін. У інтэрнэт-краме выдавецтва Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Бэрклі прадаецца першае выданне п'есы па-ангельску.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

320