№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр вынаходнік электроннай кнігі

11 верасня 2011

Памёр вынаходнік электроннай кнігі
Майкл Харт быў сапраўдным вынаходнікам — у тым сэнсе, што геніяльныя рэчы ў яго атрымліваліся цалкам выпадкова. Так, скажам, ідэя сусветна вядомай электроннай бібліятэкі — “Праекту Гутэнберга” — нарадзілася ў 1971 годзе, калі Харту было дазволена вольна карыстацца кампутарамі ў Ілінойскім універсітэце. А самую першую ў свеце электронную кнігу вынаходнік стварыў, вырашыўшы набраць на кампутары электронны варыянт Дэкларацыі аб незалежнасці ЗША.

“Аднойчы я спыніўся каля нейкай бакалейнай крамкі, — расказваў Харт у інтэрв'ю 2002 году. — Тады мы якраз набліжаліся да 200-годдзя незалежнасці Амерыкі, і ў той крамцы побач з таварамі былі раскладзеныя фальшывыя пергаменты — копіі гістарычных дакументаў. Дык вось, у той самы момант, калі я проста намацваў у заплечніку, чым бы такім перакусіць, я ўбачыў Дэкларацыю незалежнасці ЗША, і мяне азарыла. Я трошкі пакумекаў, ці змагу я зрабіць з кампутарам нешта больш значнае, чым набор тэксту Дэкларацыі, тое, што засталося б яшчэ на сотню гадоў, аднак не змог прыдумаць нічога лепшага, чым “Праект Гутэнберга”.

На сёння электронная бібліятэка “Праект Гутэнберга” змяшчае найбуйнейшую ў свеце калекцыю бясплатных сканаваных электронных кніг — каля 36 тысяч пазіцый на шасцідзесяці мовах, у розных рубрыках і фарматах.

“Ёсць нешта, што датычыць электронных кніг і пра што мы, як правіла, не думаем, — пісаў Харт ў ліпені гэтага году, — тое, што электронныя кнігі — гэта самая першая рэч пасля паветра, якую мы ўсе хочам і можам мець. Падумайце пра гэта, і вы зразумееце, што мы ўсё робім правільна”.
паводле litakcent.com

Чытайце таксама

345