№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Руская прэмія” пачала прыём твораў на конкурс 2009 году

7 кастрычніка 2009

“Руская прэмія” пачала прыём твораў на конкурс 2009 году
Як адзначылі ў аргкамітэце, на конкурс прымаюцца творы на рускай мове, напісаныя, выдадзеныя ці надрукаваныя цягам 2009 году. Творы можна дасылаць да 30 лістапада.

“Рускую прэмію” сёлета традыцыйна ўручаць у трох намінацыях: “Буйная проза” (аповесці і раманы), “Малая проза” (аповесці і зборнікі апавяданняў) і “Паэзія”.

Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае пяць тысяч даляраў. Лаўрэаты, якія занялі другое і трэцяе месца ў кожнай намінацыі, атрымаюць па дзве і паўтары тысячы адпаведна. Акрамя таго, творы-пераможцы ўвойдуць у выдавецкія планы заснавальнікаў і партнёраў “Рускай прэміі ”.

Летась пераможцам “Рускай прэміі” ў галоўнай намінацыі конкурсу стаў Барыс Хазанаў (Германія) з раманам “Учарашняя вечнасць” ("Вчерашняя вечность"). Найлепшым аўтарам “Малой прозы” была прызнаная Маргарыта Мекліна (ЗША) з кнігай “Мая злачынная сувязь з мастацтвам” ("Моя преступная связь с искусством"). У намінацыі “Паэзія” найлепшай была прызнаная кніга паэзіі Бахыта Кенжэева.

Сайт "Рускай прэміі": russpremia.ru
паводле rian.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
205