№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Amazon адкрые бібліятэку электронных кніг

18 верасня 2011

Amazon адкрые бібліятэку электронных кніг
Паведамляецца, што ў бібліятэку не будуць паступаць кніжныя навінкі. У ёй будуць захоўвацца выданні ранейшых гадоў. Карыстальнікі, якія хочуць карыстацца бібліятэкай, павінныя будуць выплаціць кампаніі месячны або гадавы ўнёсак. Пасля гэтага яны атрымаюць доступ да ўсіх наяўных у ёй электронных кніг на аплачаны перыяд.

Бібліятэка стане часткай платнага сэрвісу Amazon Prime. Цяпер за 79 даляраў на год падпісанты Amazon Prime могуць карыстацца ўласнай відэатэкай Amazon, у якую ўваходзяць фільмы і серыялы. Акрамя таго, яны маюць права на тэрміновую (цягам двух дзён) дастаўку тавараў, замоўленых у інтэрнэт-краме Amazon.

Як паведамляюць крыніцы The Wall Street Journal, Amazon вядзе перамовы з выдаўцамі аб прадстаўленні кніг для бібліятэкі. Умовы, якія прапануе выдаўцам інтэрнэт-рытэйлер, не паведамляюцца. Прыкладныя тэрміны запуску бібліятэкі таксама невядомыя.

Amazon ужо з'яўляецца буйным гульцом на кніжным рынку. У сваёй інтэрнэт-краме кампанія прадае як папяровыя, так і электронныя выданні. Акрамя таго, Amazon выпускае “чыталку” электронных кніг Kindle, а ў лістападзе, як чакаецца, выведзе на рынак бюджэтны планшэт. Яго цана складзе каля 250 даляраў.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

317