№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Вялікабрытаніі — буккросінг нацыянальнага маштабу

21 верасня 2011

У Вялікабрытаніі — буккросінг нацыянальнага маштабу
Нацыянальны буккросінг у Англіі працягнецца шэсць тыдняў, падчас якіх кожны, хто возьме ўдзел у акцыі, зможа абмяняць любую кнігу — ад мастацкай да дызайнерскай, ад дзіцячай да навуковай. У межах акцыі таксама будзе прадугледжаная магчымасць свабодна запампоўваць аўдыёкнігі.

Кнігі для абмену прапанавалі выдаўцы і аўтары, узяць іх можна абсалютна бясплатна. Затое арганізатары заклікаюць аддаваць уласныя кнігі — каб іх маглі прачытаць іншыя.

Кінакрытык газеты Guardian Пітэр Брэдшоў, які таксама бярэ ўдзел у нацыянальным буккросінгу, лічыць: “Абмен кнігамі — гэта надзвычайная ідэя, бо ты можаш атрымаць кнігу, якая незаўважна трапіла да цябе ў рукі, нібыта з ніадкуль. Я выбраў аповесць Талстога “Хаджы Мурат” — часткова таму, што гэта сапраўды таленавіты тэкст, а часткова — бо ён даволі кароткі. Зайздрошчу тым, хто знойдзе гэтую кнігу і прачытае яе ўпершыню”.

“Кніжны сезон” ад Guardian і Observer прадоўжыцца да канца кастрычніка.
паводле litakcent.com

Чытайце таксама

345