№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Іранскі палітзняволены ўгледзеў падабенства свайго лёсу з лёсамі герояў Маркеса

22 верасня 2011

Іранскі палітзняволены ўгледзеў падабенства свайго лёсу з лёсамі герояў Маркеса
Мураві сказаў пра гэта сваім дочкам падчас рэдкага з'яўлення на людзях — яго трымаюць у ізаляцыі, і пабачыцца са сваякамі палітыку дазволілі упершыню за сем месяцаў.

Паводле словаў журналістаў, бум, які выклікала гэтая заява пасля з’яўлення ў інтэрнэце, можна параўнаць з рэакцыяй на новую кнігу пра Гары Потэра: усе копіі “Весткі пра выкраданне”, якія пакупнікі знайшлі ў іранскіх крамах, былі раскупленыя за лічаныя дні, што збянтэжыла некаторых уладальнікаў кніжных крамаў, якія не ведалі перадгісторыі. Акрамя таго, іранскія грамадскія дзеячы адкрылі старонку на Facebook, прысвечаную зняволенню Мураві і іншых лідараў апазіцыі, на якой публікуюць фрагменты з кнігі Маркеса. На афіцыйнай старонцы самога Маркеса на Facebook таксама з'явіўся пост, прысвечаны іранскім падзеям.

Кніга Маркеса асвятляе выкраданне людзей на загад калумбійскага наркабарона Пабла Эскабара, якія мелі месца ў пачатку 1990-х.
паводле znaki.fm

Чытайце таксама

275