№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Расіі царква ўзялася за “Лаліту” і “Сто гадоў адзіноты”

28 верасня 2011

У Расіі царква ўзялася за “Лаліту” і “Сто гадоў адзіноты”
Сумневы прадстаўніка РПЦ выклікалі раманы "Лаліта" і "Сто гадоў адзіноты". Таксама Чаплін звярнуў увагу на тое, што ў Расіі апошнім часам актывізаваліся прыхільнікі так званага "педафільскага лобі".

"На двух сайтах прыкладна адначасова з'яўляюцца два тэксты, якія апраўдваюць педафілію, прапагандуюць яе і рыхтуюць глебу да пачатку дыскусіі аб яе легалізацыі. Я думаю, што трэба вельмі сур'ёзна паставіцца да гэтых фактаў і ўзняць пытанне аб тым, ці ёсць прапаганда злачынства сама па сабе злачыннай ", – сказаў Чаплін.

26 верасня ў эфіры тэлеканала "Саюз" Чаплін зачытаў разгорнуты зварот на тую ж тэму. Аднак у гэтым звароце пратаіерэй не згадваў ні мастацкіх твораў, ні аўтараў, якіх можна было б абвінаваціць у прапагандзе педафіліі.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

382