№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Пераможцам BBC National Short Story Award стаў студэнт

28 верасня 2011

Пераможцам BBC National Short Story Award стаў студэнт
Сярод пяці пісьменнікаў, якія трапілі ў анансаваны ў пачатку верасня шорт-ліст BBC National Short Story Award, было адразу двое пачаткоўцаў-студэнтаў — акрамя Ўілсана, гэта К.Дж. Ор. Пятым пісьменнікам у шорт-лісце была прафесар Элісан Маклэад з паўдакументальным аповедам пра хваробу доктара і біёлага Дэніса Нобла.

Так ці інакш, прэмія адышла да пачаткоўца — для Ўілсана зборнік “Аднойчы ты зламаеш палец” (Once You Break a Knuckle), у які трапіла апавяданне-пераможца “Мёртвыя дарогі”, стаў дэбютным. Цяпер Ўілсан піша свой першы раман пад назвай “Балістыка” (Ballistics). За “Мёртвыя дарогі” Ўілсан атрымаў ад BBC прэмію ў памеры 15 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Гэты аповед — гісторыя двух школьных сяброў, якія вандруюць па канадскіх Скалістых гарах і спрабуюць, кожны па-свойму, прыцягнуць увагу дзяўчыны, якая складае ім кампанію. Журы ацаніла аповед як “бездакорна прадуманы і напісаны”, такім чынам зрабіўшы Ўілсана самым маладым з усіх лаўрэатаў узнагароды. Сам Ўілсан нават сваю прысутнасць у шорт-лісце разам з Макгрэгарам (які заняў другое месца) і Хайленд лічыць “поўным вар'яцтвам”, а ўсё тое, што адбылося ў выніку, палічыў “неверагодным”. Раней яго найбуйнейшымі пісьменніцкімі дасягненнямі былі публікацыі ў ангельскіх і канадскіх газетах.

Зборнік Once You Break a Knuckle паступіць у продаж сёлета, а апавяданне “Мёртвыя дарогі” можна ўжо цяпер прачытаць на сайце The Guardian .
паводле znaki.fm

Чытайце таксама

311