№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Мінску пройдзе сустрэча з пісьменнікам Нільсам Хенрыкам Смітам

5 кастрычніка 2011

У Мінску пройдзе сустрэча з пісьменнікам Нільсам Хенрыкам Смітам
Малады нарвежскі празаік – лаўрэат прэміі імя Тар’еі Вэсааса, удзельнік міжнароднага творчага праекту Dagny і шэрагу літаратурных фестываляў.

Ён нарадзіўся ў Ставангеры ў 1980 годзе, вывучаў кампаратывістыку і англійскую мову ва ўніверсітэце ў Бергене, займаўся на курсах па літаратурнай творчасці і пэўны час быў літаратурным кансультантам у мясцовай бібліятэцы. Цяпер жыве і працуе ў Берліне.

Што прывабіла нарвежкага творцу ў Беларусі? За што ён не любіць папулярнага спевака Аляксандра Рыбака? Ці ёсць нешта агульнае паміж творчасцю спадара Сміта і дзейнасцю тэрарыста Брэйвіка?

Пра ўсё гэта і шмат іншага вы даведаецеся на спатканні, якое распачнецца а 16-й гадзіне.

У сустрэчы бяруць удзел паэты і перакладчыкі Ірына Хадарэнка і Павел Надольскі.

Уваход вольны, аднак колькасць месцаў абмежаваная.

Папярэдні запіс ад 10 кастрычніка па тэлефоне: 8 (029) 6787536.
паводле naviny.by

Чытайце таксама

348