№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сапраўдныя хаўтуры Эдгара По праз 160 гадоў пасля смерці

9 кастрычніка 2009

Сапраўдныя хаўтуры Эдгара По праз 160 гадоў пасля смерці
Эдгар Алан По, празаік і паэт "цёмнага" рамантызму, стваральнік дэтэктыўнага жанру, сустрэў смерць нашмат страшнейшую, чым любы з герояў яго гатычных аповедаў

Усё пачалося з таго, што саракагадовага пісьменніка, без грошай у кішэні, апранутым у чужое і, хутчэй за ўсё, збітым, знайшлі на вуліцах Балтымара, дзе ён бессэнсоўна блукаў. Памёр По праз чатыры дні пасля ўзгаданага здарэння 7 кастрычніка 1849 году ў шпіталі. Яго апошнімі словамі былі: “Божа, памажы маёй беднай душы”.

Але, хаця ў той час ён быў, відаць, найзнакаміцейшым пісьменнікам ЗША, яго кузэн Нэлсан По не палічыў патрэбным паведаміць грамадскасці пра смерць брата. На хаўтурах не было і дзесятку людзей, а святар нават не прачытаў казань. Цырымонія цалкам цягнулася не больш за тры хвіліны.

Аддаць даніну памяці любімаму аўтару і вартым чынам правесці яго ў апошні шлях амаль праз 160 гадоў пасля яго смерці вырашылі прыхільнікі творчасці пісьменніка, якія ў нядзелю збяруцца ў амерыканскім горадзе Балтымар. У 11.30 раніцы увасабленне яго цела прывязуць з яго балтымарскага дома на Эміці-стрыт на Вэстмінстэрскія могілкі, дзе ажыццявяць не адну, а цэлых дзве цырымоніі яго пахавання, што збяруць каля 700 фанатаў з розных куткоў зямлі.

Гэтая цырымонія – частка серыі мерапрыемстваў, прымеркаваных да 200-годдзя знакамітага пісьменніка, якое адзначаецца сёлета.
паводле guardian.co.uk

Чытайце таксама

348