№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сусветны фестываль Чарлза Дыкенса пройдзе ў 2012 годзе

7 кастрычніка 2011

Сусветны фестываль Чарлза Дыкенса пройдзе ў 2012 годзе
Паводле словаў Сьюзан Ніклін, кіраўніка пытаннямі літаратуры ў Брытанскай радзе, святкаванне пройдзе ў больш чым пяцідзесяці краінах.

“Мы хочам прадэманстраваць актуальнасць пытанняў сацыяльнай справядлівасці, якія так хвалявалі Дыкенса, у наш час”, — сцвярджае Сьюзан Ніклін. Акрамя таго, яна выказала надзею, што, звярнуўшы ўвагу на Дыкенса, святкаванне будзе садзейнічаць росту папулярнасці сучаснай брытанскай літаратуры сярод чытачоў з усяго свету. У рамках фестывалю пройдуць спектаклі, кінапаказы, выставы, лекцыі. Тэатральная кампанія Punchdrunk у супрацоўніцтве з іншай лонданскай трупай плануе паставіць спектакль пад назвай “The Uncommercial Traveller”, заснаваны на параўнальна малавядомым журналісцкім досведзе Дыкенса.

Асаблівым пунктам праграмы будзе новая, сямнаццатая па ліку, экранізацыя рамана “Вялікія спадзяванні” (самага любімага сучаснымі чытачамі, як паказала нядаўняе апытанне газеты The Guardian). Здымкі фільма пачнуцца на наступным тыдні, з 10 кастрычніка. Рэжысёр карціны — Майк Ньюэл, стваральнік “Чатырох вяселляў і аднаго пахавання” і “Донi Браска”, а таксама чацвёртай часткі кінапатэрыяны “Кубак агню”. Фільм плануюць зняць за дзесяць тыдняў; у ролях місіс Хэвішэм і Мэгвіча здымуцца, адпаведна, Хелена Бонэм-Картэр і Ралф Файнс.
паводле znaki.fm

Чытайце таксама

278