№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Нямецкую літаратурную прэмію атрымаў 57-гадовы дэбютант

17 кастрычніка 2011

Нямецкую літаратурную прэмію атрымаў 57-гадовы дэбютант
Паводле адукацыі Ойген Руге матэматык, аднак ужо шмат гадоў ён працуе як драматург і сцэнарыст, перакладае з рускай. Паралельна з асноўнай працай ён напісаў кнігу пра гісторыю сваёй сям'і — вельмі простай, дасціпнай і цікавай мовай, як кажуць крытыкі пра яго дэбютны раман “In Zeiten des abnehmenden Lichts” (назву можна перакласці як “У часы святла, што знікае”).

Тры пакаленні сям'і Ойгена Руге фігуруюць у рамане пра “ўтопію сацыялізму, пра тую цану, якую даводзіцца плаціць за гэтую ўтопію, і пра яе паступовае згасанне”. Менавіта так апісвае змест рамана журы Нямецкай літаратурнай прэміі. Сюжэт і літаратурнае ўвасабленне спадабаліся журы, і рашэнне ўручыць прэмію Ойгену Руге ўхвалілі адзінагалосна.

Сам аўтар кажа, што змог пачаць пісаць і апублікаваць яго толькі пасля смерці дзеда з бабкай і бацькоў. Хоць кніга дэбютная, яе нельга назваць цалкам невядомай літаратурным колам Германіі. За першыя часткі рамана Руге ў 2009 годзе атрымаў заснаваную Гюнтэрам Грасам прэмію імя Альфрэда Дзёбліна.

Нямецкую літаратурную прэмію лічаць своеасаблівай ніткай Арыядны ў лабірынце навінак нямецкамоўнай літаратуры. 198 літаратурных твораў, апублікаваныя з кастрычніка мінулага году да верасня гэтага, мелі шанец атрымаць узнагароду. Да фіналу дайшлі ўсяго шэсць пісьменнікаў. Грашовы эквівалент прэміі — 25 тысяч еўра. Лаўрэаты традыцыйна абвяшчаюцца перад пачаткам Франкфурцкага кніжнага кірмашу.
паводле vsiknygy.net.ua

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стаў Кадзуа Ісігура.

Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Карласа Шэрмана

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана вызначыла доўгі спіс намінантаў: 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах.

іншыя навіны
106