№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Вызначылі фіналістаў галоўнай гішпанскай прэміі ў галіне прозы

9 кастрычніка 2009

Вызначылі фіналістаў галоўнай гішпанскай прэміі ў галіне прозы
Грашовы прыз пераможцу ў памеры 601 000 еўра робіць прэмію другой літаратурнай прэміяй па шчодрасці ў свеце, саступаючы адно літаратурнаму Нобелю. Грашовы падарунак за другое месца складае 150 000 еўра.

У цэлым на разгляд журы было прадстаўлена 492 раманы з усяго свету. Сярод іх 219 з Гішпаніі, 61 з Паўднёвай Амерыкі, 51 з Паўночнай Амерыкі, 11 з Цэнтральнай Амерыкі і 10 з краінаў Еўропы, у тым ліку з Францыі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Германіі і Італіі. Таксама адзін раман упершыню за ўсю гісторыю прэміі, а ўручэнне прэміі пройдзе ўжо ў 58-ы раз, прыйшоў з Японіі.

Спіс фіналістаў Premio Planeta выглядае наступным чынам:

Concierto para Leah. Марыя Барбара Леон
Imposturas virtuales. Марфіса Брадамантэ (псеўданім)
Así sea (Aché to). М. Кармэ Мельхор
Al oeste del este. Блас Баларын (псеўданім)
No sé tu nombre. Жан Грын (псеўданім)
El faro del unicornio. Франсіска Мелера Майло
Pobre corazón. Дыятыма Елінэк (псеўданім)
Vendiendo bombas Atómicas. Х. Х.
Лопэс-Каварубіас (псеўданім)
El biaje. Вірджынія Эвара (псеўданім)
Bodegón con Manuela, Don Quijote y la Muerte. Радольфа Дуартэ

Абвяшчэнне пераможцы і ўручэнне ўзнагароды адбудзецца 15 кастрычніка ў Каталонскім палацы кангрэсаў у Барселоне.
паводле independent.co.uk

Чытайце таксама

389