№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У бібліятэцы Еля знайшлі рэдкую п'есу Юджына О'Ніла

24 кастрычніка 2011

У бібліятэцы Еля знайшлі рэдкую п'есу Юджына О'Ніла
У 1920 годзе ў Нью-Ёрку адбылася прэм'ера спектакля паводле п’есы, аднак адразу пасля гэтага драматург запатрабаваў згарнуць пастаноўку і пастараўся ўласнаручна знішчыць усе асобнікі п'есы.

Аднак цяпер выявілася, што адзін асобнік “Экзарцызму” застаўся цэлы ― яго знайшлі ў бібліятэцы Ельскага ўніверсітэта сярод папераў пісьменніка і сцэнарыста Філіпа Ёрдана, які, мяркуючы па ўсім, атрымаў асобнік п'есы ў падарунак. Як сцвярджаюць эксперты, знаходка надзвычай каштоўная для даследчыкаў творчасці О'Ніла ― яна дазваляе прасачыць зараджэнне ідэяў іншай аўтабіяграфічнай п'есы аўтара, “Доўгі дзень адплывае ў ноч” (Long Day's Journey into Night), надрукаванай пасля смерці О'Ніла і пасмяротна адзначанай Пулітцэраўскай прэміяй. Не кажучы ўжо пра тое, што любая раней невядомая праца чалавека, якога лічаць бацькам сучаснай амерыканскай драматургіі, у любым разе мае каштоўнасць.

У наступным годзе ўніверсітэцкае выдавецтва Yale University Press збіраецца выдаць п'есу, у тым ліку рэпрынтам, з асабістымі пазнакамі, якія О'Ніл пакінуў на палях падоранага Ёрдану асобніка, надрукаванага на машынцы.
паводле znaki.fm

Чытайце таксама

342