№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Вялікабрытаніі ўпершыню выдадуць усе ілюстрацыі Толкіна да "Хобіта"

25 кастрычніка 2011

У Вялікабрытаніі ўпершыню выдадуць усе ілюстрацыі Толкіна да
Аўтар гісторыі пра хобіта Більба, напісанай у 1937 годзе, перад выхадам кнігі намаляваў тушшу і акварэллю 110 ілюстрацый. Большасць з іх ужо публікавалася, аднак каля 25 малюнкаў, у тым ліку накіды вокладкі і карты, лічыліся страчанымі.

Уся серыя ілюстрацый нядаўна была знойдзеная ў архіве Толкіна ў Бадліянскай бібліятэцы ў Оксфардзе, хоць, як кажа выдавец кнігі Дэвід Браўн, ён думаў, што знойдзе там толькі 40-50 малюнкаў. Паводле словаў Браўна, у архіве таксама захоўвалася некалькі аркушаў рукапісу “Хобіта”. У малюнках Толкіна прасочваецца ўплыў ангельскага ілюстратара Артура Рэкхема, творчасць якога аўтар “Хобіта” вельмі любіў.

Некалькі рэдкіх ілюстрацый апублікаваныя на сайце выдання.

Малюнкі Толкіна выйдуць у выдавецтве HarperCollins. Акрамя таго, як адзначае выданне, у гэтым месяцы будуць апублікаваныя таксама некалькі новых выданняў самой аповесці. Іх выхад прымеркаваны да 75-й гадавіны напісання “Хобіта”.

Аповесць “Хобіт” — першы твор пра хобіта Більба. Пасля гэтага Толкін напісаў яшчэ раман-трылогію “Уладар пярсцёнкаў”.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

314