№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйшаў комікс пра Нью-Ёрк, які пахне піцай і гноем

31 кастрычніка 2011

Выйшаў комікс пра Нью-Ёрк, які пахне піцай і гноем
Паводле словаў Джонса, ён заўсёды паказвае турыстам, дзе знаходзяцца такія месцы, і абавязкова дадае: “А далей ідзіце на пах”. На думку Джонса, пахі Нью-Ёрка — гэта адна са славутасцяў горада. Менавіта таму Джонс вырашыў падзяліцца сваімі ведамі горада і яго пахамі з шырокай аўдыторыяй. І выпусціў кнігу New York, Phew York, з дапамогай якой дзеці, іх бацькі ці проста турысты змогуць пазнаёміцца з Нью-Ёркам і яго водарамі.

У аснове сюжэта кнігі — падарожжа маленькага хлопчыка з бацькамі па Нью-Ёрку. На яе старонках ён ходзіць па горадзе, спускаецца ў метро, заходзіць у найлепшыя рэстараны, кавярні, есць пончыкі і піцу, сутыкаецца з начным жыццём горада, трапляе на цэнтральныя вуліцы і ў брудныя падваротні.

Чытач у кнізе New York, Phew York зможа не толькі паглядзець выявы ўсіх гэтых месцаў, але і адчуць іх пахі. Для гэтага дастаткова пацерці пальцам пэўныя ўчасткі на старонках. Усяго ў кнізе New York, Phew York трыццаць розных пахаў, уласцівых Нью-Ёрку: піцы, хот-догаў, дыму, абаранкаў, смецця, каналізацыі, толькі што падстрыжанай травы, конскага гною, рыбы, кавы і гэтак далей.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

284