№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Літаратурную прэмію Нідэрландаў атрымаў раман пра шнары вайны

2 лістапада 2011

Літаратурную прэмію Нідэрландаў атрымаў раман пра шнары вайны
Прэмію пісьменніцы ўручыў старшыня журы Эрнст Хірш Балін. У гэтым годзе прэмія АКО ўручаецца ўжо 25-ы раз. На ўрачыстай цырымоніі, што прайшла ў Амстэрдаме ў Музеі суднаходства, прысутнічалі многія папярэднія лаўрэаты прэміі. Імя пераможцы было абвешчанае ў жывым эфіры радыёпраграмы “Nieuwsuur” (“Гадзіна навінаў”).

Журы патлумачыла вынікі галасавання наступным чынам: “У гэтай кнізе аўтарка акрэслівае межы нашага выбару — калі мы яшчэ можам яго зрабіць, а калі ўжо не можам. Гэта тонкі і пачуццёвы раман пра шнары, якія можа пакінуць пасля сябе вайна, і яго выяўленчая сіла мае для нас вялікае значэнне”.

Дэ Мор атрымала сімвалічную статуэтку (скульптар Эжэн Петэрс) і 50 тыс. еўра.

Разам з Марэнтэ дэ Мор у 2011 годзе на прэмію намінаваліся наступныя творы: “Горкія кветкі Еруна Браўвэрса (“Bittere bloemen”, Jeroen Brouwers), “Баніта-авеню” Петэра Бювалды (“Bonita Avenue”, Peter Buwalda), “Скура і валасы” Арнана Грунберга (“Huid en Haar”, Arnon Grunberg), “Пацалуй мяне, пакарай мяне” Мар’і Прайс (“Kus me, straf me”, Marja Pruis), “Дабрадзей” П. Ф. Тамесэ (“De weldoener”, P.F. Thomése). Некаторыя з намінантаў ужо атрымлівалі прэмію АКО: П. Ф. Тамесэ ў 1991 годзе за раман “Зюйдланд” (Zuidland), Арнан Грунберг у 2000 годзе за раман “Фантомныя болі” (Fantoompijn) і ў 2004 годзе за раман “Шукаючы прытулку” (De asielzoeker), Ерун Браўэрс у 2001 годзе за раман “Таемныя пакоі” (Geheime kamers).
паводле akoliteratuurprijs.nl

Чытайце таксама

638