№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Раман пра Эдуарда Лімонава атрымаў французскую прэмію

3 лістапада 2011

Раман пра Эдуарда Лімонава атрымаў французскую прэмію
Свой твор Карэр, які пазнаёміўся з Лімонавым ў 1980-х, назваў не проста біяграфіяй палітыка і пісьменніка, а гістарычна-палітычным аповедам. Аўтар прызнаваўся, што не мае сімпатыі да свайго героя, але пры гэтым адзначаў, што біяграфія Лімонава ўражвае.

1 ліпеня Эдуард Лімонаў, прачытаўшы кнігу Карэра, напісаў у сваім блогу ў LJ, што пісьменнік добра папрацаваў. “Часам прыязна, часам варожа. Адчуваецца, што аўтар інтэлектуал і буржуа”, — адзначыў Лімонаў.

Імя пераможцы прэміі было абвешчанае 2 лістапада на ўрачыстым абедзе ў парыжскім гатэлі Drouant, дзе журы штогод называе імёны лаўрэатаў дзвюх прэміяў — “Рэнадо” і Ганкураўскай.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

425