№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уліцкая, Прылепін і Сенчын прэтэндуюць на “Рускага Букера дзесяцігоддзя”

3 лістапада 2011

Уліцкая, Прылепін і Сенчын прэтэндуюць на “Рускага Букера дзесяцігоддзя”
Такім чынам, шорт-ліст прэміі складаецца з раманаў “Карагандинские девятины, или Повесть последних дней” Алега Паўлава, які атрымаў прэмію ў 2002 годзе, “Санькяо” Захара Прылепіна, фіналіста “Букера” 2006 году, а таксама “Елтышевы” Рамана Сенчына, фіналіста 2009 году. Акрамя таго, у шорт-лісце апынуўся раман Людмілы Уліцкай “Даниэль Штайн, переводчик”, які выйшаў у фінал у 2007 годзе, а таксама раман “Ложится мгла на старые ступени...” Аляксандра Чудакова, фіналіста 2001 году.

Імя пераможцы прэміі абвесцяць 1 снежня. Лаўрэат атрымае 600 тысячаў расійскіх рублёў.

Прэмія “Рускі Букер”, заснаваная ў 1991 годзе, упершыню была ўручаная ў 1992-м. З тых часоў “Букер” прысуджаўся штогод, аднак сёлета праз змену спонсара пасля пачатку прэміяльнага цыклу было вырашана ўручыць “Рускага Букера дзесяцігоддзя”, каб не прапускаць год.

У цяперашняе журы ўвайшлі прадстаўнікі камісіяў розных гадоў. Раней паведамлялася, што фіналістам прысудзяць пэўную колькасць балаў, і ў выпадку аднолькавых рэйтынгаў прэмію зможа атрымаць не адзін аўтар.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Карласа Шэрмана

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана вызначыла доўгі спіс намінантаў: 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
126